«Мы ўспрынялі гэта як пазнанне нашага прафесіяналізму»

Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёну Менску 24 кастрычніка 2022 года. Таксама ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі старыя адрасы нашых старонак у Facebook і Instagram.

«Мы ўспрынялі гэта як пазнанне нашага прафесіяналізму і будзем працягваць выяўляць карупцыю і кумаўства ў Беларусі і за яе межамі», – пракаментаваў рашэнне суда Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

Мы таксама збіраемся абскардзіць рашэнне суда. Са жніўня мы судзімся, каб адмяніць прызнанне экстрэмісцкім нашага расследавання па «справе артапедаў».

Іншыя Навіны
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць